ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер успамін Ахвяравання НПМ;
  • у пятніцу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцельнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога. Сардэчна запрашаем;
  • у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
2. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на IV хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 15 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Колькасць месцаў абмежаваная, набывайце білеты як мага хутчэй. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
5. 24 лістапада (нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 год да Камуніі.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.