ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у панядзелак свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
  • у пятніцу урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00 і ў бальнічай капліцы а 16.30. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. У гэты дзень пост не абавязковы.
  • у суботу, успамін усіх памерлых вернікаў. Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2 лістапада (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку. У гэты дзень св. Імша раніцай пасля набажэнства i 19.00.
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першую, пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. У лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, а таксама напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
  • Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на IV хрысціянскі баль 30 лістапада а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 15 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Колькасць месцаў абмежаваная, набывайце білеты як мага хутчэй. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.