ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак; успамін св. Яна Паўла II папы. У сувезі з тым, што ў касцеле знаходзяцца рэліквіі св. Папы, на заканьчэнне св.Імшы раніцай і вечарам можна будзе рэліквіі ўшанаваць.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Пачынаючы ад сённяшняй нядзелі на заканьчэнне кожнай св.Імшы, як у нядзелю, так і ў паўсюдныя дні будзем адмаўляць малітву да св. Міхала Арханёла. 
 
6. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
7. З 25 па 27 кастрычніка ў кляштары сясцёр эўхарыстак пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў, якія праводзяць удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы». Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе. У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Пачатак 25 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00. Абавязкова папярэдне запісацца! Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 779 19 03 — Вольга
+375 (29) 250 06 99 — Аляксандр
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.