ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVIII Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла,
- у чацвер, успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка, 
- у пятніцу, свята св. Лукі, Евангеліста, апекуна медыцынскіх работнікаў. На гэты дзень прыпадае адпуст у капліцы ў бальніцы. Адпустовая Св. Імша будзе адпраўлена ў 16.30.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. З 25 па 27 кастрычніка ў кляштары сясцёр эўхарыстак пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў, якія праводзяць удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы». Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці — і католікі, і праваслаўныя, і нават непрактыкуючыя хрысціяне; як тыя, хто жыве ў шлюбе, так і тыя, хто толькі распісаны ў ЗАГСе. У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Пачатак 25 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне — 27 кастрычніка каля 15.00. Абавязкова папярэдне запісацца! Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
+375 (29) 779 19 03 — Вольга
+375 (29) 250 06 99 — Аляксандр
 
6. У суботу 19 кастрычніка ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Пушкарышкі.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.