ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ НА
XXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у нядзелу. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 11.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць балдахiм i харугвi. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св. Імшы будзем асвячаць зерне. 
 
2. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак, успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 8 верасня. 
 
4. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту бежмавання, запрашаем удзельнічаць у катэхезе прыгатавання. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 15 верасня.
 
5. Запрашаем Вас на набажэнствы да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой. Першае набажэнства будзе 7 верасня пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку.
 
6. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 28 верасня.
 
7. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
8. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
9. У суботу 28 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча. 
 
10. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.