ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ
НА XXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у панядзелак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай (у 8.00 раніцай св. Імша будзе адпраўлена ў інтэнцыі Яснагурскай Сям’і Ружанцовай;
  • у аўторак успамін св. Монікі;
  • у сераду ўспамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
  • у чацвер успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
2. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў інтэнцыі – групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі.
 
5. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 1 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
6. Скончыла працу ў нашай парафіі с. Анна Мізавец. Ад усяго сэрца хочам ёй падзякаваць за адданую працу для парафіі і парафіян. Жадаем Божага благаслаўлення ў далейшай паслузе ў наступнай парафіі і апекі Маці Божай Валадаркі азёраў. Сардэчна вітаем у нашай парафіяльнай супольнасці с. Ірыну Папакуль, якая распачынае сваю паслугу сярод нас. Жадаем ёй Божага Благаслаўлення, дароў Духа Святога і на кожны дзень апекі Маці Божай Браслаўскай.
 
7. Запрашаем Вас на набажэнствы да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой. Набажэнствы будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00 (першае набажэнства будзе 7 верасня бягучага года). Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас штомесячных набажэнстваў. Скласці просьбы можна непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку. 
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.