Душпастырскія аб’явы
на XХ Звычайную Нядзелю
 
1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
 
2. У суботу 24 жніўня ў 12.00. адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста, а у вёсцы Краснасельцы ў 13.30. У нядзлю 25 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
  • у сераду, успамін св. Пія X, папы;
  • у суботу, свята св. Барталамея, апостала
4. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 1 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
 
5. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі.
 
6. Запрашаем Вас на набажэнствы да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой. Набажэнствы будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00 (першае набажэнства будзе 7 верасня бягучага года). Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас штомесячных набажэнстваў. Скласці просьбы можна будзе непасрэдна ў санктуарыі, альбо прыслаць поштай на адрас санктуарыя, а таксама даслаць на нашу інтэрнэт-старонку. 
 
7. На цэлы тыдзень працы і абавязкаў няхай вас благаславіць Добры Бог.