1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
у сераду успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
у чацвер урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
2. Магчымасць споведзі для кандыдатаў бежмавання, а таксама для сведкаў бежмавання будзе штодзённа ад панядзелку да чацверга ад 18.30 да 19.00.
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі азёраў, распачнуцца ў пятніцу ў 18.00 св. Імшой падчас якой будзе ўдзелены сакрамант бежмавання.
Дакладны план урачыстасцяў можна прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
Падчас урачыстасцяў, у ночы, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пойдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай.
Галоўным цэлебрантам св. Імшы на палявым алтары ў суботу ў 11.00 будзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Заахвочваем прыняць удзел ва ўрачыстасцях усіх жыхароў і гасцей нашага горада.
Напярэдадні ўрачыстасцяў з 12 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Асабліва запрашаем дзяцей рознага ўзросту з нашай парафіі наведаць заняткі ў школе касцёльнага спеву, першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак у 15.00.
Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування.
У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву;
раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства.
5. У суботу 17 жніўня св. Імшы ў 19.00 не будзе.
6. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну у панядзелак з 9.00 да будынку Айца Ярдана.
7. Ў суботу 24 жніўня ў 12.00. адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста а у вёсцы Краснасельцы ў 13.30. Ў нядзлю 25 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
8. З’явіліся календары на 2019 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
9. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць кветкі, каб упрыгожыць палявы алтар падчас урачыстасцяў у нашым Санктуарыі. Кветкі можна прыносіць у пятніцу да сакрыстыі.
10. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла і будынкі (мётлы, вёдры) ў панядзелак і аўторак , ад гадзіны 9.00 раніцы.
11. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, і тых, хто адпачывае, няхай Бог благаславіць.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.