ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00;
  • у чацвер успамін св. Дамініка, святара;
  • у пятніцу свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
  • у суботу свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
 
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. У гэтым годзе будзем адзначаць 10-ці ГОДДЗЕ КАРАНАЦЫІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ і 20-ці ГОДДЗЕ ЗАСНАВАННЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.
Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый.
Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування.
  • У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву,
  • раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства.
  • Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
 
3. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
 
4. Запрашаем дзяцей і моладзь прыняць удзел у школе касцёланага спеву, якая адбудзецца з 12 жніўня. У праграме не толькі спевы, але гульні, танцы,  забавы і абед. Таксама запрашаем дарослых далучыцца да супольнага спеву на караблі падчас свята Маці Божай Валадаркі. Рэпетыцыі пачнуцца ад панядзелку 12 жніўня да пятніцы.
 
5.  Св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі адбудзецца у суботу 10  жніўня ў 12.00, ў суботу 24 жніўня ў 12.00. адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста а у вёсцы Краснасельцы ў 13.30. Ў  нядзлю 25 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
 
6. З’явіліся календары на 2020 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. Вельмі просім, калі хто можа скласці ахвяры на прыгатаванне урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, звяртацца ў закрыстыю. Шчыра дзякуем за дапамогу.
 
8. Ў суботу 10 жніўня а 17.30 вечарам адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто ў жніўні будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Просім каб бацькі прыйшлі разам з дзецьмі.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.