ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1.У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак, успамін св. Марты;
  • у сераду, успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
  • у чацвер, успамін св. Альфонса Марыі Лігуорыя, біскупа, доктара Касцёла, 
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер пятніцу i суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У чацвер скончыліся дыяцэзіяльныя дні моладзі. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў моладзь на начлегі, за вашыя ахвяраваныя плады зямлі і за кожную аказаную дапамогу.
 
5. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
6. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. У гэтым годзе будзем адзначаць 10-ці ГОДДЗЕ КАРАНАЦЫІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ і 20-ці ГОДДЗЕ ЗАСНАВАННЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.
Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна.
Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый.
 
Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування.
  • У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву,
  • раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства. 

Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.

7. Інфармацыя для тых, хто запісаўся на пілігрымку ў Росіцу! Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (2.08.) а 21.00 гадзіне вечарам. Кошт пілігрымкі складае 10 рублёў. Падчас побыту ў Росіцы кожны пілігрым павінен мець пашпарт. 
8. Св. Імша на могілках у вёсцы Усяны адбудзецца ў суботу 3 жніўня ў 12.00, у суботу 10  жніўня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі а 26 жніўня ў  нядзлю ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.
9. Інфармацыя для ўсіх, хто запісаўся на выезд у Удзела на  сустрэчу прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”. Ад’езд ад касцёла ў суботу 3 жніўня, у 9.30 раніцай.
10. З’явіліся календары на 2020 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
11. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
12.Шчыра просім аб дапамозе ў працах пры касцеле ў панядзелак і аўторак ад 9-й гадзіны раніцай. Просім узяць з сабой лапаты, мётлы і граблі. 
13. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.