Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак свята св. Марыі Магдалены;
  • у аўторак свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы;
  • у чацвер свята  св. Якуба, Апостала і  ўспаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы;
  • у пятніцу  успамін свв.  Яўхіма і Ганны бацькоў НПМ.
2. Заўтра распачынаюцца у нашым санктуарыі дыяцэзіяльныя дні моладзі. Вельмі просім, каб усе тыя, хто запісаўся прыняць на начлег  ў сваіх дамах моладзь, прыйсці заўтра ў касцёл у 21.00, там будзем пядзяляць моладзь на начлегі. Калі нехта не зможа прыйсці, просім загаддзя паведаміць. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для моладзі . Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну ў панядзелак з 9.00 у будынку Айца Ярдана. 
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. У гэтым годзе будзем адзначаць 10-ці ГОДДЗЕ КАРАНАЦЫІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ і 20-ці ГОДДЗЕ ЗАСНАВАННЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Няхай кожны з вас падчас сваёй штодзённай малітвы просіць Бога ў гэтай інтэнцыі, а ў касцеле падчас вячэрніх набажэнстваў будзем прасіць Найсвяцейшую Маці, каб дапамагла нам усім з глыбокай верай і надзеяй на Божую дапамогу годна прыгатавацца і перажыць гэытыя вялікія ўрачыстасці. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства.
 
Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. 
 
4. Ў нядзелю 28 ліпеня пасля святой Імшы на 11.00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто ў жніўні будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Просім каб бацькі прыйшлі разам з дзецьмі.
 
5. Св. Імша на могілках у вёсцы Усяны адбудзецца ў суботу 3 жніўня ў 12.00 а у суботу 10  жніўря ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Майшулі.  
 
6. Пілігрымка ў Росіцу, месца мучанніцкай смерці благаслаўёлных святароў Юрыя і Антонія, адбудзецца 2 і 3 жніўня. Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (2.08.) а 21.00  гадзіне вечарам. Запісацца на пілігрцмку можна ў закрыстыі да 28 ліпеня. Кошт складзе 10 беларускіх рублёў.
 
7. У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”. На спатканне, якое пройдзе ў суботу 3 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 11 гадзін. Запрашаем членаў руху “Маргарытка” з нашай парафіі на сустрэчу, запісацца можна ў закрыстыі да 28 ліпеня.
 
8. З’явіліся календары на 2020 год, іх можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
9. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
10. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.