Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла;
  • у аўторак: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу раніцай ці ўвечары ўсіх, хто нядаўна ўступіў у святы шкаплер.
2. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (18 - 21 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
3. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (22-25 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 18 ліпеня.
 
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. У гэтым годзе будзем адзначаць 10-ці ГОДДЗЕ КАРАНАЦЫІ АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ і 20-ці ГОДДЗЕ ЗАСНАВАННЯ ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ.
Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз увесь месяц, які застаўся да ўрачыстасцяў, праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Няхай кожны з вас падчас сваёй штодзённай малітвы просіць Бога ў гэтай інтэнцыі, а ў касцеле падчас вячэрніх набажэнстваў будзем прасіць Найсвяцейшую Маці, каб дапамагла нам усім з глыбокай верай і надзеяй на Божую дапамогу годна прыгатавацца і перажыць гэытыя вялікія ўрачыстасці.
Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
 
5. У Удзеле адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў апостальскага руху “Маргарытка”. На спатканне, якое пройдзе ў суботу 3 жніўня, запрашаюцца ўсе чальцы гэтага руху з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Пачатак сустрэчы ў 11 гадзін. Запрашаем членаў руху “Маргарытка” з нашай парафіі на сустрэчу, запісацца можна ў закрыстыі да 28 ліпеня. 
 
6. Св. Імша на могілках у вёсцы Усяны адбудзецца ў суботу 3 жніўня ў 12.00.
 
7. Пілігрымка ў Росіцу, месца мучанніцкай смерці благаслаўёлных святароў Юрыя і Антонія, адбудзецца 2 і 3 жніўня. Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (2.08.) а 21.00  гадзіне вечарам. Запісацца на пілігрцмку можна ў закрыстыі да 28 ліпеня. 
 
8. У панядзелак 15 ліпеня пры нашай парафіі распачынаюцца рэкалекцыі для моладзі, пачатак рэкалекцый а 10.00 у касцеле.
 
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.