Душпастырскія аб’явы
на XIV Звычайную Нядзелю
 
1. Шчыра дзякуем усім удзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных Маці Божай у Будславе. Гэта знак павагі і еднасці ўсіх каталікоў Беларусі. XXIX Пешая Пілігрымка да санктуарыя Маці Божай у Будславе скончылася ў пятніцу. Сардэчна дзякуем ўсім пілігрымам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, галоўнага кіраўніка групы,  а таксама да усіх тых, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні гэтай пілігрымкі.
 
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер, свята  св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы
3. У панядзелак 8 ліпеня пры нашай парафіі распачынаюцца рэкалекцыі для дзяцей да 12 год, пачатак рэкалекцый а 10.00 у касцеле. 
 
4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (22-25 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 17 ліпеня.
 
6. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (18 - 21 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, якія будзем выконваць на гэтым тыдні, няхай благаславіць Бог усемагутны.