ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай;
  • у сераду – свята св. Тамаша, апостала

 

  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
  • І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер, пятніцу і суботу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
   
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
3. Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей да 12 год з 8 па 12 ліпеня і моладзь ад 13 год з 15 па 19 ліпеня. 
 
4. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (18 - 21 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. У сувезі з тым, што запісалася вельмі мала чалавек на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў 5 ліпеня на 13.00 (пятніца), гэтага выезда не будзе. Можна паехаць у суботу 6 ліпеня раніцай у 5.00
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.