ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00;
  • у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей;
  • у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св.   Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы;
  • у суботу урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Св. Імшы а  11.00, 16.30 (у капліцы) і 19.00,  ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.  
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца ў настапную нядзелю (30 чэрвеня)  Св. Імшой ў 7.30.
 
3. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 5 – 6 ліпеня.
  • аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе у пятніцу (5 ліпеня) а 13.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да суботы , да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 25 беларускіх рублёў.
  • арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (6 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 10.00. Кошт складзе 20 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да серады 26 чэрвеня.
4. 6 ліпеня (субота) наш санктуарый наведае пілігрымка з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Звяртаемся з просьбай прыняць пілігрымаў(50 чалавек)  на начлег з 6 на 7 ліпеня. Вельмі просім жадаючых прыняць гасцей звяртацца ў закрыстыю да 30 чэрвеня.
 
5. Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей да 12 год з 8 па 12 ліпеня і моладзь ад 13 год з 15 па 19 ліпеня. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
6. Малітва руху “Маці ў малітве” адбудзецца ў касцёле ў наступным парадку:
  • пятніца, 28 чэрвеня, а 18:00 гадзіне;
  • субота, 29 чэрвеня, пасля святой Імшы а 11:00 гадзіне.
7. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (18 - 21 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.