ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. На гэтым тыдні:
  • у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00, 19.00 і ў 16.30 (у капліцы). У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне. Перад св. Імшой у 11.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта з 10 гадзін раніцы.
Просім аб прыгатаванні алтароў:
  1. алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  2. алтар – дзеці і моладзь;
  3. алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”;
  4. алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці” і “Маці ў малітве”
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
  1. у пятніцу, успамін св. Алаіза Ганзагі, законніка.
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 30 чэрвеня. 
Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 5 – 6 ліпеня.
  • аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе у пятніцу (5 ліпеня) а 13.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да суботы , да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 25 беларускіх рублёў.
  • арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у суботу (6 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 10.00. Кошт складзе 20 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да серады 26 чэрвеня.
3. 6 ліпеня (субота) наш санктуарый наведае пілігрымка з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Звяртаемся з просьбай прыняць пілігрымаў(50 чалавек)  на начлег з 6 на 7 ліпеня. Вельмі просім жадаючых прыняць гасцей звяртацца ў закрыстыю да 30 чэрвеня. 
 
4. Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей да 12 год з 8 па 12 ліпеня і моладзь ад 13 год з 15 па 19 ліпеня. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
5. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.