ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Спаслання Духа Святога
 
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы   а 11.00 і 19.00.
 
2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак, успамін св. Баранабы, апостала;
  • у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара а таксама успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла. Св. Імшы ў гэты дзень –  а 11.00 i  19.00. У гэты дзень пасля св. Імшы ў 11.00 будзе асвечана фігура св. Антонія і ўсталяваная перад нашым касцёлам.
4. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 30 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 16 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.