ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV велікодны тыдзень
 
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторк  свята св. Мацвея, апостала;
  • у чацвер успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка
 
3. 18 мая (субота) падчас св. Імшы а 11.00, адбудзецца прыняцце у святы шкаплер. Прыедзе ксёндз кармеліт з Гудагая. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, Якая ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. Шкаплер жа азначае нашую гатоўнасць стаць падобнымі да Яе Сына. У суботу не будзе св. Імшы а 8.00.
 
4. З 3 па 8 чэрвеня (панядзелак – субота) запрашаем дзяцей ад 9 да 14 год на канікулы з Богам у Шуміліна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі.
 
5. Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей да 12 год з 8 па 12 ліпеня і моладзь ад 13 год з 15 па 19 ліпеня. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. 
 
6. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
7. У суботу 18 мая ў Росіцы адбудзецца сустрэча сем’яў. Пачатак а 11.00.
 
8. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.