ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
 
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Літанію і Вяночак да Божай Міласэрнасці.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – свята св. Кацярыны Сіенскай панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы;
  • у часвер – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
  • у пятніцу – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы, часвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. Месяц май які мы пачынаем у сераду асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 12 мая а 11.00. А сакрамэнт Канфірмацыі біскуп Алег Буткевіч удзеліць у пятніцу 16 жніўня падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
 
6. 18 мая у нашым касцёле адбудзецца прыняцце ўсіх жадаючых у святы шкаплер. Прыедзе ксёндз кармеліт з Гудагая. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, Якая ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. Шкаплер жа азначае нашую гатоўнасць стаць падобнымі да Яе Сына. Усіх, хто прыступае да споведзі і Святой Камуніі і хоча аддаць сябе ў апеку Марыі праз прыняцце у шкаплер просьба запісацца у закрыстыі да 30 красавіка.
 
7. З 3 па 7 чэрвеня ў кляштары сясцёр Эўхарыстак адбудзецца летнік дя дзяцей ад 4 да 8 гадоў якія удзельнічалі ў катэхэзах.
 
8. З 3 па 8 чэрвеня (панядзелак – субота) запрашаем дзяцей ад 9 да 14 год на канікулы з Богам у Шуміліна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі.
 
9. Пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей да 12 год з 8 па 12 ліпеня і моладзь ад 13 год з 15 па 19 ліпеня. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі. 
 
10. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.