ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
 
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да серады за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
3. Велікодная нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00, і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы а 16.30.
 
4. У панядзелак, 15 красавіка, у 20.00 адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Камуніі. Сустрэча пройдзе ў катэхетычным класе.
 
5. 18 мая у нашым касцёле адбудзецца прыняцце ўсіх жадаючых у святы шкаплер. Прыедзе ксёндз кармеліт з Гудагая. Кармэліцкі шкаплер з’яўляецца знакам апекі і заступніцтва Марыі, Якая ахінае нас сваёй апекай, “як плашчом”. Шкаплер жа азначае нашую гатоўнасць стаць падобнымі да Яе Сына. Усіх, хто прыступае да споведзі і Святой Камуніі і хоча аддаць сябе ў апеку Марыі праз прыняцце у шкаплер просьба запісацца у закрыстыі да 30 красавіка.
 
6. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
 
7. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.