ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. 
 
2. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
3. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны для Духоўнай Семінарыі. 
 
4. Вельмі просім аб дапомозе у прыбіранні касцёла і тэрыторыі вакол касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св.Імшы.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.