ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (29 сакавіка), а заканчваем у IV Нядзелю Вялікага Посту (31 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Ксёндз Андрэй Аніскевіч, дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет - старонцы waladarka.by. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для ксяндза рэкалекцыяніста.
 
5. Малітва руху “Маці ў малітве” адбудзецца ў касцёле ў наступным парадку:
  • пятніца, 29 сакавіка 2019г., а 18:00 гадзіне;
  • субота, 30 сакавіка 2019г., пасля святой Імшы а 11:00 гадзіне.
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.