ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
Праграма велікапостных рэкалекцый
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а  11.00 і 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
3. У панядзелак (18 сакавіка) пасля св. Імшы  ў 19.00 у касцеле адбудзецца сустрэча для ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Прысутны будзе на гэтай сустрэчы кс. Славамір Самковіч, адказны за Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
 
4. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
 
5. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (29 сакавіка), а заканчваем у IV Нядзелю Вялікага Посту(31 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Ксёндз Андрэй Аніскевіч, дырэктар Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
 
 
Праграма вялікапостных рэкалекцый
 
 
Пятніца 29.03.2019
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях па-польску
18.15 - Крыжовы Шлях па-беларуску
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
    
             
Субота  30.03.2019 
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, магчымасць прыняцця акрамэнту Намашчэння Хворых  
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх 
                    
Нядзеля 31.03.2019
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
16.30 - Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі 
 
 
Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу
7.30, 10.00, 17.30.