ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца ў пятніцу (29 сакавіка) і будуць трываць да IV Нядзелі Вялікага Посту (31 сакавіка). 
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). 
Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 –па-беларуску.
 
3. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з правай стараны касцёла.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.