ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VIII Звычайную Нядзелю
 
1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак пакаяння. Св. Імшы а 11.00, 19.00, а таксама у бальнічнай капліцы, а 16.30.
 
2. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – па-беларуску.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак: успамін св. Казіміра;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога  Ружанца.
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.