ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Просім апекуноў гэтых людзей паклапаціцца пра прысутнасць хворых. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі і прыняць Св. Камунію, а таксама прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.00 запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта і ружанцовую малітву. Ў гэты дзень св. Імша будзе адпраўлена ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
  • у чацвер – свята св. Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
2. 16 лютага ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча,  пачатак ў 11.00. Запрашаюць айцы марыяне. Калі будуць жадаючыя паехаць у Росіцу, арганізуем выезд парафіяльным бусам на 15 чалавек. Жадаючых просім запісацца да 13 лютага (кошт 5 рублёў).
 
3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Рымскай курыі.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.