ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла;
  • у чацвер - успамін св. Яна Боско, святара;
  • у суботу - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана  таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00, 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.   
У наступную нядзелю -  успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла. 
 
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яўж
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першую, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасцi;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У суботу 2 лютага пасля св. Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў групы Жывога Ружанца. Спатканне адбудзецца ў парафіяльным доме імя Францішка Ярдана.
 
5.
План каляды на гэты тыдзень наступны
Дзень Вуліцы
панядзелак
вул. Акцябра 30 - два святары, ад 17.00                 
завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00
аўторак
вул. Акцябра 27 і 8 - адзін святар, ад 16.00
вул. Міцкевіча і зав. Міцкевіча – адзін святар, ад 17.00                             
вул. Акцябра 35 - адзін святар, ад 17.00
серада вул. Савецкая – адзін святар, ад 16.00
чацвер вул. Дрывяцкая – адзін святар, ад 17.00
 
6. Калі яшчэ засталіся жадаючыя прыняць святара па калядзе, вельмі просім да серады (30 студзеня) звярнуцца ў закрыстыю!!!!!
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.