ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;
  • у чацвер – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
  • у пятніцу – свята навяртання св. Паўла, апостала;
  • у суботу – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
   
2. Сёння збор ахвяраванняў на дыяцэзіяльныя мэты.
 
План каляды на гэты тыдзень наступны
Дзень Вуліцы
панядзелак
вул. Горкага, Якуба Коласа, Гогаля, Чкалава, Чапаева, Шчорса – два святары, ад 15.00,
вул.  Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00
аўторак
вул. Акцябра 21 – адзін святар ад, 17.00,
Муражы – Навастройкі – два святары, ад 17.00.
серада
вул. Меліяратараў – адзін святар, ад 17.00,
вул. Стадзіонная, Астроўскага, Маякоўскага - два святары  ад 16.00.
чацвер
вул. Садовая 55 Б – адзін святар, ад 17.00,
вул. Акцябра 42 – адзін святар ад 17.00,
вул. Юбілейная - адзін святар, ад 17.00.
пятніца вул. Лібкнехта – адзін святар, ад 14.00.
субота в. Усяны – адзін святар, ад 11.00
 
4. СЁННЯ Ў 17 ГАДЗІН У БРАСЛАЎСКІМ ДОМЕ КУЛЬТУРЫ АДБУДЗЕЦЦА СПЕКТАКЛЬ “БОГУ АДКРЫЙ СВАЁ СЭРЦА” ПРЫСВЕЧАНЫ БОЖАМУ НАРАДЖЭННЮ Ў ВЫКАНАННІ САМАДЗЕЙНЫХ АРТЫСТАЎ БРАСЛАЎСКАЙ ПАРАФІІ САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !!!! 
 
5. “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі арганізоўвае Конкурс Біблійных Ведаў. У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці, у дзвюх узроставых катэгорыях: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць малодшыя), 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 14 год уключна. Конкурс будзе праходзіць па зместу Кнігі Быцця і Евангелля паводле Лукі і складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага. Першы этап адбудзецца 23 сакавіка 2019 г. У нуступны этап праходзяць удзельнікі, якія набралі не менш, чым 80 балаў з магчымых 100 балаў. Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна звярнуцца ў закрыстыю да 20 лютага 2019.
 
6. 27 студзеня пасля Святой Імшы у 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Камуніі. Сустрэча пройдзе ў Касцёле.
 
7. Касцёл можа дапамагчы 15 чалавекам набыць дровы. Гэта павінны быць:  малазабяспечаныя, інваліды, або шматдзетныя семьі. Калі вы ведаеце сапраўды бедных людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі просім звяртацца да пробашча парафіі, або да Пашкевіч Т.І.
 
8. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.