ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Святой Сям'і
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін святога Сільвестра, папы. На  заканчэнне года ў панядзелак у 11.00 адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі;
  • у аўторак, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30;
  • у сераду, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла;
  • у наступную нядзелю, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння.

 

  • І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця,
  • І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 11.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У аўторак 1 студзеня пасля  св.Імшы а 11.00 адбудзецца аплатковая сустрэча для членаў малітоўнай групы Маці ў малітве. 
 
5. План каляды на гэты тыдзень:
  • серада:  вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00.
  • чацвер: вул. Я. Купалы, Лясная, Зялёная – два святары, ад 15.00
    вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча, Беларуская - адзін святар, ад 16.00
  • субота: вул. Акцябра 9 - адзін святар, ад 11.00,
    Муражы ад боку  ПМК,  вул. Палевая, Луговая - адзін святар, ад 11.00. 
6. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.