Душпастырскія аб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
 
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем кс.  Віктару, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел. 
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне;
  • у аўторак Урачыстасць Божага Нараджэння. Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00, так сама у бальнічнай капліцы а 16.30;
  • у сераду свята св. Стэфана, першамучаніка;
  • у чацвер свята св. Яна апостала і евангеліста. У гэты дзень будзе благаслаўленне віна;
  • у пятніцу свята сватых Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят;
  • у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. 
3. На  заканчэнне года у панядзелак (31 снежня) у 11.00. адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем прыносіць інтэнцыі падзякі за пражыты год, альбо просьбы аб Божае благаслаўленне ў Новым годзе. Інтэнцыі можна скласці ў закрыстыі. Усіх вас сардэчна запрашаем.  
 
4. Aкрамя панядзелка на працягу тыдня св. Імшa будзе а 11.00 і 19.00. Св. Імшы ў 8.00 не будзе.
 
5. Для дзяцей, якія хадзілі на Рараты, будуць падрыхтаваныя маленькія падарункі і яны іх атрымаюць 25 снежня (Урачыстасць Божага Нараджэння) пасля св. Імшы ў 11.00.
 
6. План каляды на гэты тыдзень наступны:
  • чацвер: раён Турбазы- два святары, ад 12.00.
  • пятніца: вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец),
    вул.
    Школьная, Зав. Стадыённы - два святары ад 15.00.
7. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.