Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
 
1. Набліжаюцца святы Божага Нараджэння. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый.  На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы і падчас рэкалекцыі ў пятніцу і ў суботу таксама ад 10.00 гадзіны. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для ксяндза рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцеле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
3. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св.Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі. 
 
4. Душпастырскія наведзіны парафіян (каляда) у гэтым годзе распачнуцца адразу пасля святаў. Таму просім, каб як найхутчэй арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
 
5. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.
 
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
 
Пятніца 21.12.2018
06.45 – Рараты, навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх     
    
Субота 22.12.2018
08.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 - Набажэнства Ружанцовае
19.00 - Св. Імшa навука для ўсіх
 
Нядзеля 23.12.2018
08.30 - Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
16.30 - Св. Імша ў капліцы ў бальніцы, навука для хворых
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
Заканчэнне рэкалекцый
 
Магчымасць споведзі
17 - 22.12.2018
Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы і падчас рэкалекцыі ў пятніцу і ў суботу таксама ад 10.00 гадзіны.