ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду успамін Ахвяравання НПМ;
  • у чацвер ўcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцельнай музыкі. У чацвер а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога. Сардэчна запрашаем.
  • у суботу успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама;

У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.

2. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 1 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
 
5. Кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця запрашаюць на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 23 па 25 лістапада 2018 года ў Браславе. Праводзiць iх i дзялiцца сваiм вопытам будуць cужэнскiя пары. Тэма — «Узаемапаразуменне памiж мужам і жонкай». Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў храме, узрост і стаж шлюбнага жыцця.
Кантакт і iнфармацыя па тэлефонах: +37544 773-40-76 а. Бранiслаў, +37533 633-86-31 — Iрына.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.