ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, акрамя нядзелі, кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, ў 18.15, кожную пятніцу а 18.30 спяваем нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у панядзелак урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, апекуна Віцебскай дыяцэзіі.
  • у пятніцу успамін Нйсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божац Вострабрамскай);
  • у суботу успамін Св. Альжбеты Венгерскай, Законніцы.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 1 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
 
5. Сёстры Эўхарысткі адзначаюць юбілей – 25 год існавання Дэлегатур. З гэтай нагоды запрашаем на св. Імшу якая адбудзецца 16 лістапада а 11 гадзіне.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.