ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXX Звычайную Нядзелю
 
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у чацвер Урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00 і ў бальнічай капліцы ў 16.30. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы;
  • у пятніцу, ўспамін Усіх Памерлых Вернікаў. У гэты дзень св. Імша а  11.00 i 19.00;

 

  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. У лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, а таксама напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. На прaцягу ўсяго месяца лістапада кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых. 
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом;
  • Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на хрысціянскі баль. 1 снежня а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 10 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Інф. па тэл. МТС 5770038 кс. Уладзімір.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.