ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00;
  • у сераду успамін св. Дамініка, святара;
  • у чацвер свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
  • у пятніцу свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
  • у суботу успамін св. Клары.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 17 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў, у ночы, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пойдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай. Галоўным цэлебрантам св. Імшы на палявым алтары ў суботу ў 11.00 будзе біскуп Фрэжюса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства.
 
3. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
4. Звяртаемся з просьбай  прыняць гасцей на начлегі. Патрэбные начлегі для ўдзельнікаў школы спеву з іншый парафій ад 13 жніўня, і начлегі для пілігрымаў, якія прыдуць пешшу ад 17 жніўня. Запісацца можна пасля кожнай імшы ў сакрыстыі.
 
5. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для гасцей падчас урачыстасцяў у нашым санктуарыі. Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну  да будынку Айца Ярдана ад 13 жніўня. 
 
6. Запрашаем дзяцей і моладзь прыняць удзел у школе касцёланага спеву, якая адбудзецца з 13 жніўня. У праграме не толькі спевы, але гульні, танцы,  забавы і абед. Таксама запрашаем дарослых далучыцца да супольнага спеву на караблі падчас свята Маці Божай Валадаркі. Рэпетыцыі пачнуцца ад панядзелку 13 жніўня да пятніцы.
 
7. На час святкавання ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі патрэбна дапамога. Просім тых, хто можа прысвяціць свой час і дапамагчы, звяртацца ў парафіяльную канцэлярыю, каб атрымаць адпаведнае заданне (паставіць стэнды, палаткі,  дыжурыць у касцеле, прыбіраць туалеты, прыбіраць зал дзе абеды, давазіць прадукты, дапамагчы працаваць з дзецьмі, калі збяруцца. 
 
8. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла і будынкі (мётлы, вёдры) ў чацвер і пятніцу, ад гадзіны 9.00 раніцы.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.