ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XVІI Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак, успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
  • у сераду, успамін св. Альфонса Марыі Лігуорыя, біскупа, доктара Касцёла;
  • у суботу,  успамін св. Яна Марыі Вянэя, cвятара
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;

 

  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер пятніцу i суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі ў пятніцу ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. У сераду скончыліся дыяцэзіяльныя дні моладзі. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў моладзь на начлегі, за вашыя ахвяраваныя плады зямлі і за кожную аказаную дапамогу.
 
5. Сёння, пасля кожнай святой Імшы адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў, з нагоды ўспаміну Святога Крыштафа які з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў.
 
6. Ахвяры  складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на патрэбы місій.      
 
7. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 17 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасцяў, у ночы, адбудзецца працэсія са свечкамі па вуліцах нашага горада. Пойдзем вакол Замкавай гары па вуліцах Ленінскай, Кірава і Савецкай. Галоўным цэлебрантам св. Імшы на палявым алтары ў суботу ў 11.00 будзе біскуп Фрэжюса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Просім, каб малітоўныя групы нашай парафіі прынялі актыўны ўдзел у набажэнствах падчас начнога чування. У 03.00 распачнецца Набажэнства да Божай Міласэрнасці, запрашаю групу Вешчуноў Божай Міласэрнасці правесці гэтую малітву, раніцай у 9.00 у суботу адбудзецца  ружанцовая малітва, прашу групу Жывога Ружанца правесці набажэнства. 
 
8. Пілігрымка ў Росіцы, месца мучанніцкай смерці благаслаўёлных святароў Юрыя і Антонія, адбудзецца 3 і 4 жніўня 2018г. Ад’езд ад касцёла ў пятніцу (3.08.) а 21.00 гадзіне вечарам. Выезд з Росіцы ў суботу (4.08.) каля 5 – й гадзіны раніцай. Кошт пілігрымкі складае 10 рублёў. Запісацца на пілігрцмку можна ў закрыстыі да серады. Падчас побыту ў Росіцы кожны пілігрым павінен мець пашпарт. План урачыстасцяў ў гонар росіцкіх мучаннікаў знаходзіцца на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
9. У наступную нядзелю 5 жніўня ў Катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску наша зямлячка сястра Сэрафіна Мацулевіч складзе вячыстыя шлюбы ў Кангрзгацыі Сясцёр Служабнічак НПМБЗ. Атулім сястру Сэрафіну нашай малітвай і будзем прасіць Бога аб патрэбныя Божыя дары ў яе законным жыцці і паслузе.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.