Душпастырскія аб’явы
на XVІ Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак свята св. Брыгіды, законніцы, апякункі Еўропы.
  • у сераду свята  св. Якуба, Апостала і  ўспаміну святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды асвячэнне машын будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
  • у  чацвер  успамін свв.  Яўхіма і Ганны бацькоў НПМ.
2. Заўтра распачынаюцца у нашым санктуарыі дыяцэзіяльныя дні моладзі. Вельмі просім, каб усе тыя, хто запісаўся прыняць на начлег  ў сваіх дамах моладзь, прыйсці заўтра ў касцёл у 21.00, там будзем пядзяляць моладзь на начлегі. Калі нехта не зможа прыйсці, просім загаддзя паведаміць. Звяртаемся з просьбай да тых, хто мае магчымасць ахвяраваць плады зямлі (бульбу, моркву, капусту і іншае), якія будуць прызначаны для прыгатавання пасілкаў для моладзі . Хто мае такую магчымасць, просім прыносіць гародніну ў панядзелак з 9.00 у будынку Айца Ярдана.
 
3. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 17 жніўня. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by.
 
4. У нядзелю 29 ліпеня пасля святой Імшы на 11:00 адбудзецца арганізацыйная сустрэча ўсіх хто ў жніўні будзе прымаць сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі). Просім каб бацькі прыйшлі разам з дзецьмі.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
 
6. Св. Імша на могілках у вёсцы Краснасельцы адбудзецца ў суботу 28 ліпеня ў 11.00. 
 
7. Для выканання працы і штодзённых абавязкаў, і на час адпачынку, няхай благаславіць Бог усемагутны.