Душпастырскія аб’явы
на XV Звычайную Нядзелю
 
1. На мінулым тыдні адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі. Сардэчна дзякуем усім удзельнікам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, с. Ганны Мізавец за іх працу і зацікаўленасць.
 
 2. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці
(19 - 22 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
3. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (23-25 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 18 ліпеня.
 
4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.