ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XIII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – свята Найсвяцейшай панны марыі Будслаўскай;
  • у аўторак - свята св. Тамаша, апостала
  • першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
  • першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер, пятніцу і суботу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00 магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. Заўтра (2 ліпеня), у сувезі з Будслаўскімі ўрачыстасцямі, св. Імшы раніцай не будзе. 
 
3. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у аўторак a 19.00 - Група Маці ў малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – Група Жывога Ружанца.
4. Летнія рэкалекцыі для дзяцей і моладзі ў гэтым годзе адбудуцца з 9 – 13 ліпеня.
 
5. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
6. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (23-25 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 15 ліпеня.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.