ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
На Урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля
 
1.На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер – успамін св. Ірэнэя, бп. і муч.
  • у пятніцу – урачыстасць Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Св. Імшы а  11.00, 16.30 (у капліцы) і 19.00,  ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая і, ўсувезі з урачыстасццю, посту можна не прытрымлівацца. Збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы. 
2. У наступную нядзелю а 8.30 адбудзецца Святая Імша у інтенцыі Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстома пасля Імшы змена таямніц Групы Жывога Ружанца.
 
3. Пешая пілігрымка ў Будслаў распачнецца у аўторак (26 чэрвеня) пасля Св. Імшы ў 7.30. У сувезі з распачаццем пілігрымкі, св. Імша ў аўторак будзе адпраўлена на 30 хвілін раней. 
 
4. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 1 – 2 ліпеня.
  • аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе у нядзелю (1 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да панядзелка, да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 25 беларускіх рублёў.
  • арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у панядзелак (2 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Кошт складзе 20 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да серады 27 чэрвеня.
5. Летнія рэкалекцыі для дзяцей і моладзі  ў гэтым годзе адбудуцца з 9 – 13 ліпеня.
 
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагаў у працах пры разборцы старых складоў за касцёлам. 
 
8. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (23-25 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 15 ліпеня. 
 
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.