ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка;
  • у наступную нядзелю  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. 
2. Дарагія Парафіяне, запрашаем усіх вас на прыміцыйную св. Імшу нашага земляка кс. Яўгена Жукоўскага сальватарыяніна, якая адбудзецца у наступную нядзелю 24 чэрвеня ў 11.00 у нашым касцеле. Пасля св. Імшы новапрэзбітэр удзеліць прыміцыйнае благаслаўленне. Усе ўдзельнікі гэтай святой Імшы , якія прыступяць да сакрамэнту пакаяння і прымуць святую Камунію, а таксама памоляцца за Касцёл у духоўнай лучнасці са Святым Айцом, могуць атрымаць поўны адпуст. У наступную нядзелю св. Iмшы ў 15.00 не будзе.  
 
3. Як і кожны год, будзе арганізавана пілігрымка аўтобусам ў Будслаў на Урачыстаці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 1 – 2 ліпеня.
  • аўтобусная пілігрымка, якая з Браслава выедзе у нядзелю (1 ліпеня) а 14.00 і будзе ў Будславе на прывітанні пешых  пілігрымак, застанецца да панядзелка , да заканчэння галоўнай  урачыстасці. Кошт складзе 25 беларускіх рублёў.
  • арганізоўваем таксама аўтобусную пілігрымку, якая выедзе з Браслава а 5.00 у панядзелак (2 ліпеня) і прыме ўдзел у галоўнай урачыстай Св. Імшы а 11.00. Кошт складзе 20 беларускіх рублёў. Просім запісываца ў сакрыстыі да серады 27 чэрвеня.
4. Вельмі просім дапагчы ў працах пры разборцы старых драўляных складоў за касцёлам у сераду і чацвер ад 9.00 раніцай. Асабліва просім аб дапамозе мужчын . Калі хто захоча забраць стары матэрыял разабраных складоў, можна будзе гэта зрабіць, толькі загаддзя (да аўторка) трэба паведаміць пробашча. 
 
5. Як добра ужо ведаеце у вераснi гэтага года папа Францiшак наведае Балтыйскiя Рэспублiкi: Лiтву, Латвію и Эстонiю. Ёсць магчымасць прыняць удзел у св. Імшы з папам пілігрымам з Беларусі у Аглоне 23 верасня. Для удзелу у пілігрымцы патрэбныя візы.Тыя, хто не мае візы, патрэбна звярнуцца ў сакрыстыю, дзе будзе састаулены спісак, які трэба пераслаць у курыю Віцебскай дыяцэзіі да 30 чэрвеня, каб біскуп з Латвіі змох падрыхтаваць адпаведнае запрашэнне на атрыманне бесплатных віз. Усіх жадаючых просім запісацца ў сакрыстыі з паспартам да 25 чэрвеня. Таксама вельмі важна, каб усе, хто ужо запісаўся на візы, ці яшчэ будуць запісывацца ,каб прынеслі ў сакрыстыю копію першай старонкі свайго пашпарту. 
 
6. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.