ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на X Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак, успамін св. Баранабы, апостала;
  • у сераду, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла. Св. Імшы ў гэты дзень –  а 11.00 i  19.00.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 26 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 17 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
4. У летнія месяцы(чэрвень, ліпень, жнівень) хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
5. Дарагія Парафіяне, запрашаем усіх вас на прыміцыйную св. Імшу нашага земляка кс. Яўгена Жукоўскага сальватарыяніна, якая адбудзецца у нядзелю 24 чэрвеня ў 11.00 у нашым касцеле. Пасля св. Імшы новапрэзбітэр удзеліць прыміцыйнае благаслаўленне. Усе ўдзельнікі гэтай святой Імшы , якія прыступяць да сакрамэнту пакаяння і прымуць святую Камунію, а таксама памоляцца за Касцёл у духоўнай лучнасці са Святым Айцом, могуць атрымаць поўны адпуст. У нядзелю 24 чэрвеня св. Iмшы ў 15.00 не будзе.  
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. Як добра ужо ведаеце у вераснi гэтага года папа Францiшак наведае Балтыйскiя Рэспублiкi: Лiтву, Латвію и Эстонiю. Ёсць магчымасць прыняць удзел у св. Імшы з папам пілігрымам з Беларусі у Аглоне 23 верасня. Для удзелу у пілігрымцы патрэбныя візы.Тыя, хто не мае візы, патрэбна звярнуцца ў сакрыстыю, дзе будзе састаулены спісак, які трэба пераслаць у курыю Віцебскай дыяцэзіі да 30 чэрвеня, каб біскуп з Латвіі змох падрыхтаваць адпаведнае запрашэнне на атрыманне бесплатных віз. Усіх жадаючых просім запісацца ў сакрыстыі з паспартам да 25 чэрвеня.
 
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.