ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на IX Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
  • у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей;
  • у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00 і 19.00;
  • у суботу  успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
2. Пешая пілігрымка ў Будслаў у гэтым годзе распачнецца 26 чэрвеня. Звяратаемся з просьбай, каб жадаючыя ўдзельнічаць, запісаліся ў сакрыстыі да нядзелі – 17 чэрвеня, гэтым вы дапаможаце нам у арганізацыі.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога  Ружанца.
 
4. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
 
5. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
6. Дарагія Парафіяне, запрашаем усіх вас на прыміцыйную св. Імшу нашага земляка кс. Яўгена Жукоўскага сальватарыяніна, якая адбудзецца у нядзелю 24 чэрвеня ў 11.00 у нашым касцеле. Пасля св. Імшы новапрэзбітэр удзеліць прыміцыйнае благаслаўленне. Усе ўдзельнікі гэтай святой Імшы , якія прыступяць да сакрамэнту пакаяння і прымуць святую Камунію, а таксама памоляцца за Касцёл у духоўнай лучнасці са Святым Айцом, могуць атрымаць поўны адпуст. У нядзелю 24 чэрвеня св. Iмшы ў 15.00 не будзе.  
 
7. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.
 
8. У наступную нядзелю (10 чэрвеня), пасля Імшы на 11, адбудзецца сабранне для бацькоў тых дзяцей, якія едуць на адпачынак у Польшчу.
 
9. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.