ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – свята св. Мацвея, апостала;
  • у сераду – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
4. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 11.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей і іх бацькоў, хросных і блізкіх ў суботу а 17.00.  
 
5. З 4 па 8 чэрвеня для дзетак ад 4 да 8 год адбудзецца летнік. Шчыра запрашаем усіх жадаючых. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі!Сустрэча для бацькоў, дзеці якіх будуць удзельнічаць у летніку, адбудзецца 3 чэрвеня пасля св.Імшы а 11.00. З 18 па 20 чэрвеня для дзяцей ад 9 да 14 год адбудзецца летнік у Жодзіна, кошт 40 рублёў. Абавязкова загаддзя запісацца ў сакрыстыі! З 9 па 13 ліпеня пры нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі “Канікулы з Богам”, сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь з нашай парафіі. Заахвочваем бацькоў планаваць канікулы дзяцей так, каб яны маглі мець час на гэтыя рэкалекцыі.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.