ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца "Laetare" - што з языка лацінскага азначае - радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем "Песні Жальбы": на польскай мове - а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове - у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). "Крыжовы Шлях" адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 - па-польску, вечарам у 18.15 - па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (16 сакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (18 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана у Дзеркаўшчыне. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб'яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб'яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св.Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для, ксяндза Андрэя як знак нашай удзячнасці.
 
4. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, у сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
5. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.