ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем "Песні Жальбы": на польскай мове - а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове - у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). "Крыжовы Шлях" адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 - па-польску, вечарам у 18.15 - па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з правай стараны касцёла.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 - Група Жывога Ружанца.
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (16 сакавіка), а заканчваем у V Нядзелю  Вялікага Посту (18 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана у Дзеркаўшчыне. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб'яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб'яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет - старонцы waladarka.by
 
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка, у сакрыстыю да кс. Адама або кс. Уладзіміра, каб да распачацця рэкалекцый мы змаглі наведаць гэтых людзей.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.