ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост - час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца ў пятніцу (16 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі Вялікага Посту (18 сакавіка). 
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем "Песні Жальбы": на польскай мове - а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове - у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). 
Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 - па-польску, вечарам у 18.15 -па-беларуску.
 
3. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з правай стараны касцёла.
 
4. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер: свята катэдры св. Пятра, Апостала
5. Запрашаем усіх дарослых, якія яшчэ не прыступілі да сакрамэнта Бежмавання, а хацелі гэта зрабіць, падаць інфармацыю да 25 лютага ў закрыстыі. Калі будуць жадаючыя, арганізуем падрыхтаванне такім чынам, каб падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў усе змаглі прынять гэты сакрамэнт.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.