ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з'яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак пакаяння. Св. Імшы а 11.00, 19.00, а таксама у бальнічнай капліцы, а 16.30.
 
2. у кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем "Песні жальбы": па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 - па-польску, вечарам у 18.15 - па-беларуску.
 
3. Запрашаем усіх дарослых, якія яшчэ не прыступілі да сакрамэнта Бежмавання, а хацелі гэта зрабіць, падаць інфармацыю да 25 лютага ў закрыстыі. Калі будуць жадаючыя, арганізуем падрыхтаванне такім чынам, каб падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў усе змаглі прынять гэты сакрамэнт.
 
4. 17 лютага ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Узначаліць святкаванне ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Запрашаюць айцы марыяне. 
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.