ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
 
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Агаты, Дзевы і Мучанніцы. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00, 19.00. На кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады.
  • у аўторак, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі.
  • у суботу, успамін св. Схалястыкі, панны.
  • у наступную нядзелю  (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. 
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 19.00 - Група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 - Група Жывога  Ружанца.
 
3. Скончыліся душпастырскія адведзіны - каляда. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды. 
 
4. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Рымскай курыі.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.