ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ'ЯВЫ 
на IV Звычайную Нядзелю
 
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду, успамін св. Яна Боско, святара;
  • у пятніцу, Свята Ахвяравання Пана - традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00, 19.00 а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
  • у суботу, успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св.Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла. Св. Імшы ў гэты дзень: а 8.00 i  19.00.

 

  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем'яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер, пяініцу і суботу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа, а так сама благаслаўленне і экзарцызмаванне вады, солі і алею.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 - Група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 - Група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
3. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак: вул. Садовая 37 і 39 - адзін святар, ад 11.00,
    • завулак Піянерскі - адзін святар, ад 15.00,
  • аўторак: завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00,

5. У пятніцу 2 лютага пасля св.Імшы а 11.00 запрашаем на аплатковае спатканне членаў Групы Жывога Ружанца. Спатканне адбудзецца ў парафіяльным доме імя Францішка Ярдана.

6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.